Меню Рубрики

Рассказы на белорусском языке про лето

У вадзе жыве такі дух, каторага завуць вадзяны. Некаторыя яго называюць нежыць. Ён такі страшны, касматы, з барадой зялёнай. Яна ўся цінай аблеплена. Цела ў яго ўсё склізкае, усё ў слізі. Хвост ён імее, як у рыбы і чышуёй пакрыты. А рукі, як у гуся лапы, штоб лучшэй плаваць. Увесь ён такі сіні, наверна, ад холаду, і ў пупурыжках. Чула, што вадзяны інагда нечаянна пападаецца ў сеці, і тада яго вытасківаюць умесце з рыбай. Но ён разрывае сеці ў клоч’я, уходзіць сам і выпускае ўсю рыбу. Інагда вадзяны ўстраівае шуткі, каб людзей папугаць. Вот расказывалі людзі, як адзін рыбак на лодке рыбу лавіў. Ну і бача, па вадзе ўтопленік плыве. Ён яго, канешна, выташчыў к сабе ў лодку. А ўтопленік раз — і ажыў! I як заржэ, як конь, і ў ваду — прыг! А патом з вады хвост бальшы паяўляецца — і плюх, брызгі ў разныя стораны! А када кароў к рэчке на вадапой прыводзяць, нада перад тым, як пусціць іх піць, здзелаць на вадзе крэст касой ілі нажом. Іначэ асядлае вадзяны адну карову і ўтопіць яе. Людзей ён тожа топіць. Каб не злая воля вадзянога, то б не было ўтопленікаў ваабшчэ. Утопленікаў ён сільна давіць і ціскае, паэтаму-та яны такія раздутыя і сінія. Задавіўшы чалавека, вадзяны вынімае із яго душу, каторая паступае ў яго полную собственнасць. Цела ўсплывае наверх, а душа прыўрашчаецца ў русалку. Ёсць такія слава, каторыя гаварыць нада, як ідзеш купацца: “Чарток, чарток, не ламай мне касток! Ты з вады, а я ў ваду”. Ёсць такія места на рэчках, гдзе людзі часта топяцца. Іх нада абходзіць стараной і не лезці туды. Яны ілі прокляты, ілі там вадзяны сядзіць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на ад Лебедзь Аляксандры Львоўны, 1935 г.н. студэнткай Алтынавай М.

У вадзе жыве вадзяны. Гэта таксама нячысты дух. У лесе жыве лесавік. Ён сцеражэ лес.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н.студэнткай Маісеенка В.

Вадзянік — эта хазяін вадаёма. Ён любіць жыць ля млыноў, пад шлюзамі. Ён топіць людзей, якія яму нравяцца. Еслі эта хлопец, то будзе вадзянікам, а еслі деўка — русалкаю.

У празнік на Івана Купалу вадзянікі выпаўзаюць на зямлю і ідуць да млына, каб падурэць. Гэта плахі дух, бо ён топіць людзей.

Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н. студэнткай Філіпавай М.

Чытаць далей пра вадзянікоў, у якіх верылі нашы продкі, можна па спасылцы .

Калі вы хочаце ведаць болей — чытайце падборку артыкулаў пра міфалагічныя ўяўленні жыхароў Гомеля на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

Рассказы на белорусском языке про лето

Вопрос по белорусскому языку:

Сочинение на белорусском языке про лето

Ответы и объяснения 1

Я памятаю кожнае сваё лета. Мае бацькі кожны год прыдумляюць, куды ж мяне адправіць. Як толькі пачынаюцца школьныя канікулы, становіцца пытанне пра гэта. Тата ўвесь час хоча, каб я ехаў у піянерскі лагер, а мама настойвае на сумесным адпачынку на моры або за мяжой. Куды б я ні пайшоў, сам або са сваімі бацькамі, мне ўсё роўна будзе па душы гэты час года. Цяпло, не трэба апранаць шмат адзення. А яшчэ мне падабаецца, што дні становяцца доўгімі і можна гуляць у двары дапазна. А калі ёсць месяц на небе, то нават ноччу можна трохі пагуляць, калі бацькі недзе непадалёк.

У мінулым годзе мы хадзілі з татам у паход. Там я навучыўся збіраць лясныя ягады і грыбы. Я яшчэ не запомніў усе разнавіднасці грыбоў, але затое цяпер я ведаю, што летам расце вельмі шмат лясных ягад, а вось грыбы больш за ўсё вырастаюць восенню. Мяне тады укусіў клешч, дома мы яго выцягвалі, а мама перажывала, што ён залезе пад скуру, але ўсё абышлося.

Гэтым летам я хачу, каб сонца не так моцна паліла, а то ўжо зусім горача. І яшчэ хачу паехаць на мора, вельмі даўно не быў там. Улетку на моры добра. Калі горача, можна пайсці купацца, а потым грэцца на сонейку. І так круглыя дні. Люблю лета за яго сонца і ўсмешкі.

Знаете ответ? Поделитесь им!

Как написать хороший ответ?

Чтобы добавить хороший ответ необходимо:

  • Отвечать достоверно на те вопросы, на которые знаете правильный ответ;
  • Писать подробно, чтобы ответ был исчерпывающий и не побуждал на дополнительные вопросы к нему;
  • Писать без грамматических, орфографических и пунктуационных ошибок.

Этого делать не стоит:

  • Копировать ответы со сторонних ресурсов. Хорошо ценятся уникальные и личные объяснения;
  • Отвечать не по сути: «Подумай сам(а)», «Легкотня», «Не знаю» и так далее;
  • Использовать мат — это неуважительно по отношению к пользователям;
  • Писать в ВЕРХНЕМ РЕГИСТРЕ.
Есть сомнения?

Не нашли подходящего ответа на вопрос или ответ отсутствует? Воспользуйтесь поиском по сайту, чтобы найти все ответы на похожие вопросы в разделе Беларуская мова.

Трудности с домашними заданиями? Не стесняйтесь попросить о помощи — смело задавайте вопросы!

Белорусский язык — один из восточнославянских языков, национальный язык белорусов, распространён в основном в Белоруссии.

О нас
Вопросы

Этот сайт использует cookies Политика Cookies. Вы можете указать условия хранения и доступ к cookies в своем браузере.

Этот сайт использует файлы cookies для более комфортной работы пользователя. Продолжая просмотр страниц сайта, вы соглашаетесь с использованием файлов cookies. Если вам нужна дополнительная информация, пожалуйста, посетите страницу Политика Cookies.

СВЕТ ПРОДКАЎ

Галоўная

Народны каляндар

Літаратура

Кантакты

Багі старажытных беларусаў

Сварог

Вярхоўны бог. Меў трох сыноў.

Пярун

Пярун — старэйшы сын Сварога, захавальнік нябеснага агню. Гэта велічны, статны, высокага росту мужчына з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. Седзячы на грамавых жорнах, якія нясуць Гарцукі, ён раз’язджае па небе. Пярун узброены молатам і лукам-вясёлкай са стрэламі-маланкамі. Стрэламі, пушчанымі з лука, ён забівае памагатых Чарнабога, якія нагрувашчваюць велізарныя хмары, каб закрыць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцця — ваду.
Ударамі каменнага молата Пярун разбівае хмары, і апладняльная вада льецца на Зямлю. Памагатыя Чарнабога разбягаюцца і хаваюцца па ўсім Свеце, і тады Пярун пачынае на іх паляванне.
Як Пярун кідае стрэлы-маланкі, дык усё баіцца, дрыжыць, нават дождж палохаецца і пачынае бы з вядра ліць. Маланкі-стрэлы бліскаюць не роўна, а касіцамі, бо Нядобрыя Духі хочуць ухіліцца, таму страла за імі ляціць умітуські. Стрэлы забіваюць, а агонь спальвае. Свае ўдары Пярун скіроўвае часцей за ўсё на горы, дзе звычайна збіраецца плойма Нядобрых Духаў.
Нядобрыя Духі ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб схавацца там. Тады Пярун знішчае і жытло чалавека. За страты ад пажару ён багата ўзнагароджвае. Калі здарыцца, што страла трапіць у чалавека, то Бог узнагародзіць яго за тое ў будучым жыцці. Душа чалавека, забітага Перуном, адразу ідзе ў Вырай.
У Перуна ёсць жонка. Гэта Багіня лета, якую завуць Цётка-Грамаўніца. Яна прыгожая, мажная, сталая жанчына, якая з’яўляецца беларусам на полі. Галава яе прыбрана спелымі каласамі, у руках спелыя плады.
Служаць Перуну Духі-памагатыя — Гарцукі. У вольны час яны жывуць у вялікіх гарах. У час усходу і захаду сонца гуляюць па гарах. У поўдзень Гарцукі стралою носяцца на конях па палях і лясах. Ноччу, калі наступае час Чарнабога і яго памагатых, Гарцукі ў выглядзе розных драпежных птушак лятаюць у паветры, выконваючы даручэнні Перуна.
Памагатыя Перуна — магутныя Духі. Гарцукі здольныя ўтвараць вятры, буры, віхуры.

Ярыла

Другі сын Сварога. З’яўляецца богам урадлівасці, плоцкага кахання і апекуном дзікай жывёлы. Гэта малады прыгожы юнак. Ён раз’язджае па зямлі на белым кані і ў белым плашчы. На галаве ў яго вянок з веснавых кветак, у руках каласы, ногі босыя. Адным з веснавых дзён Ярыла з дазволу Багоў адмыкае нябесную браму і на белым кані па сонечным промні з’язджае на зямлю, каб адчыніць яе.
Ярыла едзе па засеяных нівах. Яго сустракаюць усе жыхары паселішчаў. У людзей на галовах вянкі з кветак. Старыя кіруюць карагодам, які спявае песні ў гонар Бога.
3 Ярылавага дня пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выганяюць скаціну ў поле. Ярыла сам ездзіць на белым кані і ахоўвае жывёлу.
Часам можна бачыць, што паблізу статка бегае воўк, але не чапае скаціны, хоць побач няма пастуха. Гэта нябачны Ярыла ездзіць на ваўку і ахоўвае статак.
Беларусы ўшаноўваюць Ярылу на працягу красавіка. Шанаванне суправаджаецца карагодамі, песням! ў яго гонар, баляваннямі.
Ярыла — апякун плоцкага кахання. Таму не лічылася заганным і саграшыць. На свята Ярылы адбываюцца любоўныя гульні і хлопцы крадуць дзяўчат у жонкі.
Як Ярыла забіў Змея, то Белбог паклікаў яго ды і кажа:
— Калі ты такі асілак, што перамог гэтую страшэнную пачвару, дык я цябе прызначаю гаспадаром над ваўкамі. Супакой іх, бо яны сталі дужа свавольныя і людзі пачалі наракаць.
Ярыла як узяўся за справу, дык ураз угаманіў ваўкоў і паказаў ім іхняе стойла. Ваўкі вельмі баяцца Ярылы, слухаюць яго і душаць толькі таго звера, якога ён ім пакажа. Калі б ён не стрымліваў іх, то ўжо даўно б ніякай свойскай жывёлы не засталося.
Да Ярылавага дня нельга вадзіць коней на начлег, бо ў ваўкоў няма яшчэ гаспадара — Ярылы, і яны псуюць шмат коней. У адпаведную ноч Ярыла збірае звяроў у адно месца і размяркоўвае, куды катораму ісці на лета жыць. Ён замыкае пашчы ваўкам, і тыя перастаюць нападаць на скаціну ці значна змяншаюць колькасць сваіх знішчальных набегаў. Ярыла назірае, каб яны не чапалі скаціну, якая ім не прызначаная. Калі Ярыла хоча пакараць людзей ды папсаваць хатнюю жывёлу, ён сам насылае ваўкоў.
Позняй восенню Ярыла адмыкае пашчы ваўкам. 3 гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі і нападаць на скаціну.
Памагаюць Ярылу наглядаць за звярамі, што жывуць у лесе, Лесавікі са сваім Гаспадаром.

Стрыбог і вятры

Богам паветра і гаспадаром вятроў з’яўляецца Стрыбог. Паветра — гэта яго дыханне. Бог дыхае спакойна і роўна, але калі ўзлуецца — усчыняе жахлівую навальніцу. Памагатыя Стрыбога — вятры. Яны ачышчаюць паветра, а то б людзі задыхнуліся ад смуроду.
Вятры — гэта пачварныя, пузатыя мужчыны з доўгімі, падобнымі да гусінае дзюбы губамі. Дзюба гэтая, каб вылятаў цёплы вецер, шырока раскрываецца, а каб халодны — шчыльна сціскаецца, пакідаючы на канцы толькі малую адтуліну. Вятры стаяць з усіх чатырох канцоў Свету і дзьмухаюць адзін да друтога, з чаго і ўтвараецца вецер.
Вятроў некалькі. Яны маюць імёны: Свістун, Ледавік, Снегавік, Хухуч. Ёсць у іх і іншыя імёны: Мяцеліца — восеньскі Вецер, Круцеліца — снежаньскі, Вярцеліца — студзеньскі, Макраваты — лютаўскі, Крупкі — красавіцкі. Самы сярдзіты сярод іх — Сівер, які дзьме з поўначы. Ён халодны нават сярод лета.
Як круціць у паветры, то гэта сышліся два Вятры ды дужаюцца, ды круцяцца, каб памерацца, хто з іх дужэйшы. Калі ў гэты час яны паварушаць хмары, то пойдзе дождж. Як хмары супакояцца, дык і дождж спыніцца.

Вялес

Бог Падземнага гаспадарства Вялес — апякун багацця і хатняй жывёлы. Гэта магутны волат з доўгімі валасамі і барадой. Ён надзяляе людзей талентам, высокім ростам, добрым голасам, тонкім слыхам. Вялес парадніў чалавека з жывёламі, навучыў выкарыстоўваць іх у гаспадарцы. Ён апякун вешчуноў і спевакоў. Земляробы, шануючы Вялеса, заўсёды пакідаюць яму ў падарунак у полі «бараду» — кавалак нязрэзаных каласоў.

Дажбог

Дажбог – бог сонца, сярэдні сын Сварога. Уяўляўся як жыватворная, дабратворная істота, якая дае цяпло, спрыяе ўрадлівасці палёў, дабрабыту людзей. Гэта прыгожы, светлавалосы, моцны дзяцюк. Дажбог — апякун і настаўнік земляробаў. Беларусы — яго ўнукі. Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства.
Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць іх у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, і Дажбог адмыкае імі зямлю.
Паведачом Дажбога з’яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца. Яна раніцой аблётвае зямлю, каб паведаміць усяму жывому пра пачатак дня і даць людзям сілы для працы.

Дзявоя і Любмел

Апекунамі моладзі беларусаў былі два Багі — Дзявоя і Любмел.
Дзявоя — Багіня цнатлівасці. Яна непасрэдна апякуецца над дзяўчатамі ўвесь час, пакуль тыя не выйдуць замуж. Перад замужжам дзяўчыны бацькі і сяброўкі святкуюць апошні дзень яе дзявоцтва. На гэтым баляванні нябачна прысутнічае і Багіня. Са стратаю дзявочай вольніцы дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі.
У дзень шлюбу ў хату, дзе адбывалася вяселле, з’яўляўся Бог шлюбу — Любмел. На выгляд гэта прыгожы падлетак, апрануты ў белую кашулю, якая падпяразана прыгожым чырвоным поясам. На нагах у яго чырвоныя боты ці чаравікі. На галаве ў Любмела вянок з чырвоных кветак ці чырвоны завой накшталт вянка. Любмел застаецца з людзьмі на працягу ўсяго вяселля і аберагае маладых.

Жыва – багіня жыцця і долі.

Жыжаль

Падземным агнём распараджаецца Бог Жыжаль, якога беларусы завуць яшчэ Жыж. Жыжаль толькі тое і робіць, што расхаджвае пад зямлёю і выпускав з сябе агонь. Калі ён ходзіць паціху, то агонь невялікі і сагравае зямлю. Калі ж хутка, то выпраменьвае вялікі агонь, і частка полымя прарываецца на паверхню зямлі. Ад гэтага загараюцца лясы, балоты, лугі. Пажары выпальваюць сенажаці, хлеб на палях. Зямля ад перагрэву высушваецца, ад чаго агароды і палі робяцца бясплоднымі.

Зніч — гэта Бог свяшчэннага пахавальнага агню. Зніч ператварае цела і рэчы нябожчыка ў попел і вызваляе яго душу. Ён жа гасіць знічку — зорку, запаленую Белбогам у час нараджэння дзіцяці.

Зімою на зямлі Беларусі пануе Зюзя — Бог зімы. Гэта стары з белымі як снег валасамі на галаве і такой жа белай даўжэзнай барадой. Ён нізенькага росту, тоўсты. Апрануты ў белую цёплую вопратку, але увесь час ходзіць босы і з непакрытай галавой. Зюзя заўсёды носіць з сабой железную булаву.
Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць да людзей у вёскі. Прычыны для гэтага розныя: папярэдзіць сялян, што будзе жорсткая, суровая зіма на будучы год; дапамагчы нечым беднай сялянскай сям’і, а то проста дзеля таго, каб паесці куцці. Беларусы гавораць пра Зюзю з асаблівай павагай: Зюзя на дварэ — куцця на стале. Каб задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года, гатуючы, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку ці міску і пакідаюць на ноч на асобным стале, каб ён пачаставаўся.
Раззлаваўшыся на людзей, Зюзя звычайна стукае сваёю булавой у які-небудзь пень. Ад гэтага магутнага удару трасецца зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Калі некаму з людзей здаралася быць у лесе ў гэты час і запытаць: «Хто гэта там стукае?», то ён чуў у адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае».
Калі ідзе снег — гэта значыць, Бог загадаў свайму памагатаму Марозу паслаць пярыну на полі, каб жыта не памерзла. Сцеле Мароз і дарожку, каб людзям добра было вазіць сена з балота. Калі б Бог не даваў снегу, то на Зямлі вымерзлі б усе расліны ды і сама Зямля так прамерзла, што не растала б і за лета.

Кляскун

Бог месяца Кляскун — прыгожы, вясёлы і разумны юнак, але вялікі жартаўнік. Ён любіць забаўляцца, палохаючы людзей, асабліва ўначы.
У таго, хто едзе ці ідзе ноччу, ёсць звычайна свае прыкметы, каб не заблукаць у цемры. Кляскун пацяшаецца тым, што перастаўляе гэтыя знакі з аднаго месца на другое. Дзе на перакрыжаванні дарог стаяў магутны дуб, там праезджы раптам бачыць невялікі куст. Вось тут была палянка, бач — а ўжо невялікае возера і дарогі няма. Такімі жартамі ён збівае людзей з дарогі, прымушае блукаць, даводзіць да роспачы і тады рагоча, як шалёны.
Часам Кляскун прыкідваецца добрым знаёмым падарожніка, заводзіць з ім размову і просіць трошкі падвезці. Чалавек згаджаецца. Толькі праедуць яны крыху разам, раптам сані ці калёсы пераварочваюцца ў раўчук, а спадарожнік знікае і толькі дзесьці ўдалечыні чуваць яго свіст і рогат.
Здараецца і так, што праезджы чуе збоку енк, які разрывае душу, ці плач дзіцяці, ці бачыць перад сабою раку. Вопытны беларус ведае, што гэта азначае. Яго не разжаляць гэтыя стогны і плач, не спалохаецца ён і ракі: не прыпыняючыся і не зварочваючы ўбок, працягвае чалавек свой шлях. Гора таму, хто паверыць і прыме за сапраўднае хітрыкі Кляскуна. Ён трапіць у такую багну, што толькі ўдзень, пры дапамозе людзей, вызваліцца з яе.

Богам, які падтрымліваў на зямлі лад, парадак, быў Лада. Пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы — лета, і ўсё ў сваім парадку, усё ў ладзе.
Год складаў крут Лада, і ім было тры Ладавы святкі і адно дзядовае свята. Святы гэтыя прыпадалі якраз на пераломы года: вясну, лета, восень і зіму.

Вясна пачыналася з прыходам на зямлю Багіні вясны — Лялі. Гэта маладзенькая, прыгожая, высокая дзяўчына. Шанаванне яе беларусамі адбывалася напярэдадні Ярылавага дня.
Звычайна сустракаюць Лялю папаўдні на чыстым лузе. Яна з’яўляецца да людзей у белым адзенні. Дзяўчаты перавязваюць ёй шыю, рукі і стан рознай зелянінаю. На галаву ўскладаюць вянок з веснавых кветак. Потым Лялю саджаюць на дзярновую лаву, на якой з аднаго боку стаіць гладыш з малаком, ляжаць сыр, масла, яйкі, смятана і тварог, а з другога — хлеб. Каля ног Лялі кладуць вянкі з зеляніны адпаведна колькасці дзяўчат. Затым, узяўшыся за рукі, дзяўчаты скачуць вакол Лялі ў карагодзе і спяваюць у гонар яе песню, якая завяршаецца наступнаю просьбаю да Багіні:
Дай нам жытцу
Да пшаніцу,
Ляля, Ляля, наша Ляля!
У агародзе —
Сенажаць,
Ляля, Ляля, наша Ляля! Поўны грады, Роўны зрады. Ляля, Ляля, наша Ляля!
Скончыўшы танцаваць і спяваць песню, карагод сядае ля ног Лялі. Яна раздав ўсім дзяўчатам-карагодніцам малако, масла, сыр і іншыя пачастункі, пакуль, урэшце, нічога не застанецца.
Пасля гэтага дзяўчаты ўстаюць і зноў пачынаюць скокі вакол Лялі, прыпяваючы ранейшую песню. У гэты час Ляля бярэ вянкі і кідае па адным на тых, хто танцуе, пакуль, урэшце, усе дзяўчаты не схопяць па вянку. Гэтыя вянкі яны берагуць як святое да наступнай вясны, а некаторыя і потым, пасля замужжа, іншы раз усё жыццё.
Па заканчэнні абраду некалькі дзяўчат бяруць Лялю пад рукі і ў суправаджэнні іншых праводзяць яе ў далейшы шлях.

Макаш

Макаш — Багіня часу і лёсу людзей, апякунка жанчын і жаночых рамёстваў: ткацтва, прадзення, вышывання. Багіня і сама з’яўляецца выдатнай майстрыхай. Макаш апякуецца над жанчынамі, але і жорстка іх карае за непавагу да сябе.
Неяк у пятніцу сядзела вечарам жанчына каля акна і прала. Чуе — нехта пад акном стукае. Глянула — баба старэнькая стаіць, зморшчаная, як сучок. Паглядзела тая баба на жанчыну сурова і пытаецца ў яе:
— Чаму ты, маладзіца, так позна прадзеш ды ў гэты дзень?
— Як жа мне не прасці, калі ў мяне дзеткі малыя, не пасобяць — самой трэба паспець.
— Ну, калі ты такая пільная, на табе сто верацён. Каб ты мне іх да раніцы ўсе напрала.
Як сказала тое баба, так і падзелася невядома куды, як скрозь зямлю правалілася.
Спужалася жанчына, зразумела, што нешта тут няладна. Думала, думала што ёй рабіць, і прыдумала. Не стала руцнёў прасці, а ўзяла ды па адной нітачцы на кожнае верацяно наматала. Так усе сто верацён да раніцы і заматала.
На золку зноў старая прыходзіць і пытаецца:
— А што, маладзіца, ці пазапрала мне мае верацёны?
Маладзіца паказала ёй верацёны. Тады і кажа ёй старая:
— Разумная ты, маладзіца, што так зрабіць здагадалася. Не зрабі ты гэтага, ды вярні мне голыя верацёны, я б цябе саму, як голае верацяно, скруціла і ссушыла б; Я Макаш. Сёння мой дзень. Глядзі, не прадзі ў пятніцу больш.

Бажок Ox —маленькі барадаты дзядок, які жыве недзе пад зямлёю. Ox літасцівы і заўсёды шкадуе людзей. Калі чалавек, бядуючы, уздыхае і кажа: «Ох! Ох!» — Бог выходзіць з-пад зямлі і пытае: «Чаго патрабуеш?» Калі чалавек ведае пра гэта ды не спалохаецца і скажа Оху, чаго хоча, то ён яму тое дасць.

Чарнабог

Недзе глыбока пад зямлёю жыве валадар усяго Таго Свету — Чарнабог. Беларусы ўяўляюць яго так: стары, апрануты ва ўсё чорнае і з доўгай чорнай барадой. Чарнабог — стваральнік і гаспадар Таго Свету. Шматлікія Багі і Духі холаду, цемры, хвароб і смерці падначалены яму.
Калісьці разам з Белбогам ён ствараў Сусвет, Зямлю, расліны, жывёл. Але пасварыўшыся з Белбогам, Чарнабог пачаў варагаваць і супрацьстаяць яму ў Сусвеце, змагацца за Гэты Свет і чалавека.

Популярные записи

Перевод песни carole samaha khallik behalak
С тех пор ударение
Как сочетание слов не является словосочетанием
После шипящих без ударения
Какое утверждение верно словосочетание соединение двух и более знаменательных слов
Ударение в слове формулировка
Автомотовелогонки словосочетание с этим словом
Роль книги в жизни человека на белорусском языке
Значение словосочетания родной язык
Словосочетания с причастиями страдательными и действительными причастиями
Расставьте ударение баловать кашлянуть лиловеть
Установите соответствие между столбцами словосочетание часть речи
Ударение в литовских фамилиях
Прижились или прижились ударение
Таобао в казахстане на русском языке
Текст на тему экология на немецком языке
Словосочетание со словом биатлон
Составить словосочетание со словом родничок плюс существительное
Словосочетание со словом плотность
Сочинение на казахском языке на тему хорошие качества человека на казахском